You are viewing [info]jakub_v's journal

Мінулы допіс | Наступны допіс

СТОЎП СТАІЦЬ

дрэва
грунтоўныя развагі й прапановы ад Алеся Мікуса [info]69996 

http://69996.livejournal.com/11711.html

Кожная рэлігія мае свой візуальны сымбаль. Хрысціянскі крыж, ісламскі паўмесяц, эгіпэцкі анх, даоскі тайцзы, будыйская дгармачакра і іншыя. Чаго так важна мець сымбаль? Гэта асабліва важна сёння: толькі свой сымбаль надае пэўнасці, калі навокал віхуры чужой сымболікі. Сымбаль - гэта шчыт, за якім надзейна і рэчы называюцца сваімі імёнамі. Рэлігія можа выкарыстоўваць шэраг сымбаляў, але вызначальны з іх - адзін.
..........................................
........................................

Пашыраныя сярод тых, хто "ня тых багоў ведае", тэрытарыяльна далёкія германскі М'ЁЛНІР ("молат Тора") і кельцкі ТРЫСКЕЛЬ (трохпрамянёвая свастыка) быць такімі ня могуць, бо тэрытарыяльна далёкія. Такімі быць ня могуць і папулярныя крыжовыя сымбалі: КЕЛЬЦКІ КРЫЖ (крыж у коле) і КРУКОВЫ КРЫЖ (загнуты крыж, свастыка). Апошнія два маюць надзвычай глыбокае архетыповае дачыненне да дахрысціянскай рэлігіі - пазначаючы (як і хоць які крыж) дзеянне бога Грымотніка, бога-Пераўтваральніка. Але: яны "спаганеныя" (улучаныя ў далёкія ад арыгінальных сэмантычныя комплексы) палітычнымі нерэлігійнымі рухамі і "спаганіць" (зрабіць паганскім) ці "перапаганіць" які з іх на вызначальны сымбаль са зразумелых прычынаў тут і цяпер немагчыма.
.....
....
У гэтай сытуацыі звяртае на сябе ўвагу знак, які часта можна пабачыць на нашых старажытных камянёх. З многіх формаў паўстае адна архетыповая: вэртыкальная вось, што з папярочкай утварае крыж, пакрыты зверху паўакружнасцю (таксама, вэртыкаль знізу можа пачынацца з асновы ці крыжа).


...
Касмалягічна вызначальная назва гэтага знаку не зафіксаваная. Але яе можна ўзнавіць ускосна. Па-першае, маем ведыйскае sthambha, што пазначае сусветную вось. Па-другое, адна з варыяцыяў знаку [на выяве першая злева ў ніжнім шэрагу] выбітая на знакамітым Сцёб-камяні, што на вытоках Вяллі і Бярэзіны (вядомая згадка і пра камень з надпісам "СТПЪ" на вытоках Дзвіны і Дняпра). Таму за назву можна было б прапанаваць СТОЎП (так, а не, напрыклад, "сцёп", - бо слова мае быць сэмантычна празрыстым, зразумелым). Усе гэтыя словы пазначаюць тое, што СТАІЦЬ.
...
СТОЎП СТАІЦЬ
...

зы. усё так, нават і ня ведаю што тут дадаць
сам пра гэты сымбаль думаў у гэткім жа кантэкьце
прапаную прапіярыць усім, ды далучацца да абмеркавання
Сайт навінаў Вялейшчыны vialejka.org

Comments

( 57 (камэнты) — Адкамантаваць )
[info]uladzimer wrote:
Feb. 23rd, 2008 01:01 pm (UTC)
У гэтай сытуацыі звяртае на сябе ўвагу знак, які часта можна пабачыць на нашых старажытных камянёх.

Не проста камянёх,але на пахавальных помніках, адсюль і трэба выкручваць сімволіку,якая, збольшага, зводзіцца да варыянту Сусьветнага дрэва і дадзеным кантэксьце вызначае шлях памерлага ў вырай. Шыкоўныя паралелі ёсьць у кніжцы Вялецкай Н. Языческая сімволіка славянскіх архаіческіх рітуалов (фота ў дадатках)

А знак на Сьцёп-камені зашыхтаваны ў гэты шэраг простым жаданьнем аўтара. Паўсфера,як аснова (т.зв.крыж на галгофе) і як наверша крыжа - розныя сімвалы
[info]kryviec wrote:
Feb. 23rd, 2008 01:05 pm (UTC)
Менавіта, што са светам памерлых - "шлях на неба", таму ці бяспечна яго ўжываць жывым?
Пагатоў, што ў народным арнаменце, які аздабляе адзенне жывых ён не сустракаецца.
[info]uladzimer wrote:
Feb. 23rd, 2008 01:56 pm (UTC)
+5 Цалкам слушная заўвага. І я ж да таго,бо прыхаваўшы нібыта драбніцу (пра надмагільныя помнікі),аўтар правакуе нядобрыя эксперыменты.
[info]lizdejka wrote:
Feb. 23rd, 2008 02:13 pm (UTC)
а мяне вось цікавяць гэткія ж знакі на Сцеберацкіх камянях - там пахаванняў Зайкоўскім ня знойдзена. Можа, яны найболей захаваліся на надмагіллях?
Але ж "хрысціянскі" крыж таксама можна ў большасці сустрэць менавіта на могілках. Але людзі і на грудзях яго носяць, хоць там увогуле мярцвяк на ім вісіць :).
[info]kryviec wrote:
Feb. 23rd, 2008 02:19 pm (UTC)
"функцыянальнае" прызначэнне сцебіракскіх камянёў агулам незразумелае. цалкам можа быць, што само пахаванне ўжо даўно знішчанае.

крыж - знак універсальны, таму і лёгка дапасоўваецца да розных сітуацый, а прапанаваны "стоўп" у народнай традыцыі мае досыць канкрэтны ўжытак.
[info]69996 wrote:
Feb. 23rd, 2008 02:26 pm (UTC)
"цалкам можа быць, што само пахаванне ўжо даўно знішчанае"

а можа ня быць. вось гэта якраз тыя "фантазаванні", пра якія кажа лобач. як і цверджанне ""функцыянальнае" прызначэнне сцебіракскіх камянёў агулам незразумелае". апошняе - увогуле не аргумэнт, дакладней, аргумэнт для ўсяго на свеце. тое, што не зразумела аднаму, можа быць зразумела іншаму (гэта не канкрэтна).

далей: Сцёп. я бяруся лёгка давесці, што з таго сама шэрагу. калі не відно і так.

але рэч ня ў тым, ці гэта надмагіллі. рэч у тым: 1) для чаго быў такі знак? што азначаў? (НЯ ТОЛЬКІ надмагіллі) 2) якія наступствы яго ўжывання жывымі? (калі я цябе слушна зразумеў).
(no subject) - [info]kryviec - Feb. 23rd, 2008 02:49 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]69996 - Feb. 23rd, 2008 03:06 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]kryviec - Feb. 23rd, 2008 03:14 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]69996 - Feb. 23rd, 2008 03:42 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]69996 - Feb. 23rd, 2008 03:45 pm (UTC) - Expand
[info]lizdejka wrote:
Feb. 23rd, 2008 02:45 pm (UTC)
складана сабе ўявіць, бачыўшы тыя камяні, само месца, як там можна было знішчыць пахаванні.
(no subject) - [info]kryviec - Feb. 23rd, 2008 02:50 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]lizdejka - Feb. 23rd, 2008 02:54 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]kryviec - Feb. 23rd, 2008 02:58 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]69996 - Feb. 23rd, 2008 03:09 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]kryviec - Feb. 23rd, 2008 03:16 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]69996 - Feb. 23rd, 2008 03:48 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]lizdejka - Feb. 23rd, 2008 03:48 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]69996 - Feb. 23rd, 2008 03:52 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]kryviec - Feb. 23rd, 2008 05:18 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]krewa - Feb. 24th, 2008 03:33 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]kryviec - Feb. 24th, 2008 03:37 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]jakub_v - Feb. 24th, 2008 06:44 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]lizdejka - Feb. 23rd, 2008 03:33 pm (UTC) - Expand
[info]kryviec wrote:
Feb. 23rd, 2008 02:21 pm (UTC)
зрэшты, я не супраць яго ўжывання, як ёсць ахвота, - будзе азначаць прыхільнікаў тутэйшага некракульту :))
[info]lizdejka wrote:
Feb. 23rd, 2008 02:28 pm (UTC)
але ж гэта так гатычна атрымоўваецца!!! :)
(no subject) - [info]kryviec - Feb. 23rd, 2008 02:31 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]69996 - Feb. 23rd, 2008 02:33 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]lizdejka - Feb. 23rd, 2008 02:41 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]kryviec - Feb. 23rd, 2008 02:40 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]69996 - Feb. 23rd, 2008 02:50 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]kryviec - Feb. 23rd, 2008 02:51 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]69996 - Feb. 23rd, 2008 03:54 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]kryviec - Feb. 23rd, 2008 03:58 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]69996 - Feb. 23rd, 2008 04:03 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]69996 - Feb. 23rd, 2008 05:18 pm (UTC) - Expand
[info]69996 wrote:
Feb. 23rd, 2008 02:29 pm (UTC)
:)))))
а ў цябе пытаюцца, супраць ты ці ня супраць? за ты ці ня за?
(no subject) - [info]kryviec - Feb. 23rd, 2008 02:42 pm (UTC) - Expand
[info]69996 wrote:
Feb. 23rd, 2008 04:02 pm (UTC)
на адзенні сустракаецца тое, што адпавядае прызначэнню асобных частак цела. гэты ж знак пазначае цэлае, няма куды на целе яго ўпісаць, апрача самога цела. тады дзе яго пачапляць, насіць? а насіць як пазнаку прыналежнасці цэлага да нейкай іншай цэласці (рэлігійнай). таму гэта ня так ужо і па-посттрадыцыйнаму (калі ў плашчыні "цэласці" казаць)
[info]69996 wrote:
Feb. 23rd, 2008 01:31 pm (UTC)
карэктней дыскутаваць там, дзе арыгінал тэксту. іначай выглядае двухсэнсоўна. рэпліка да абодвух.

таму сцісла:

і. параўн. знак на Сцёп-камяні з іншымі ў ніжнім шэрагу;
іі. ня толькі шлях адсюль на неба, але і шлях з-пад зямлі сюды;
ііі. адсюль і пра бяспечнасць;
iv. прапісаны шырокі кантэкст не закрануты.
[info]lutavit wrote:
Feb. 23rd, 2008 01:47 pm (UTC)
хутчэй сувязь сьветаў, а гэта ўжо ня надта добра ў паўсядзённым жыцьці. Дарэчы, усе прыведзеныя варыянты сымбаляў розных рэлігіяў - менавіта для абароны ў гэтым жыцьці.
[info]kryviec wrote:
Feb. 23rd, 2008 01:49 pm (UTC)
во-во. вылез з пад зямлі і транзітам на неба :)))
[info]69996 wrote:
Feb. 23rd, 2008 02:02 pm (UTC)
"хутчэй сувязь сьветаў, а гэта ўжо ня надта добра ў паўсядзённым жыцьці"
пра сувязь - безумоўна. а што добра ў паўсядзённым жыцці?

"усе прыведзеныя варыянты сымбаляў розных рэлігіяў - менавіта для абароны ў гэтым жыцьці"
гм. а для чаго вы, лютавіт, жывяцё? для абароны ў гэтым жыцці? просьба не аджартоўвацца.
[info]uladzimer wrote:
Feb. 23rd, 2008 02:09 pm (UTC)
Па-за канкрэтным кантэкстам фантазаваць можна бясконца. Саступаю гэтую радасьць інтэрпрэтатару.
[info]69996 wrote:
Feb. 23rd, 2008 02:19 pm (UTC)
Фантазаваць - не мэтастазаваць, далібог

Гэта ад цябе не адказ, гэта ўцёкі ад адказу. Табе канкрэтна прапанавалі два довады (першыя). Ты мне саступаеш рацыю? Неяк лёгка, Уладзь. Бо я настроены на дыскусію, і рэфлексіўную.
[info]uladzimer wrote:
Feb. 23rd, 2008 02:29 pm (UTC)
Довады там сумніўныя,бо любы сімвал можна выкруціць як заўгодна, калі не гаварыць пра канкрэтны кантэкст,дзе ён ужываецца. Сімвал, пра які вядзецца,моцна завязаны на тутэйшую пахавальную традыцыю. І я не бачу ў цябе належнага роўню ведаў па гэтай тэме, акрамя лагічных канструкцый. Калі б было прапанавана арэальнае дасьледаваньне,уключна с аналізам выкарыстаньня сімвала у кожным канкрэтным выпадку і належнымі падагульненьнямі (паралелямі),то я першы зьняў бы перад табой шляпу. А пратыкавацца ў адцягнутых ад рэалій штудыях я проста ня маю часу. Пішы артыкула - з задавальненьнем пачытаю і зрэагую.
(no subject) - [info]69996 - Feb. 23rd, 2008 02:46 pm (UTC) - Expand
[info]lutavit wrote:
Feb. 23rd, 2008 01:44 pm (UTC)
Згодзен са спадаром А.Д. Сам нашу так званы кельцкі крыж, апошнім часам не займаюся тлумачэньнямі аб "старажытнай салярнай сымболіцы" (дастала...) а проста ўказваю накірунак руху занадта цікаўным абываталям... :-(
[info]lizdejka wrote:
Feb. 23rd, 2008 02:33 pm (UTC)
Цікава, што кельцкі крыж бадай найбліжшы да прапанаванага. І што, ён ніяк не звязаны з іншасветам ды пахаваннямі (ці лепш сказаць, найболей звязаны з ГЭТЫМ светам)?
[info]69996 wrote:
Feb. 23rd, 2008 03:13 pm (UTC)
крыж - гэта пераход. толькі і ўсяго. а казані пра абарону ад злога - гэта ўжо "другасная тэалёгія". ад "злога" - гэта ад Змея, выходзіць. але ж які ён ліхі?! частка свету. а вось тут ключавое: калі ня ведаеш, як разумець гэтую "змяёвую частку свету" адэкватна, і ўсплывае "абарона ад злога" і г.д. "абарона" - недарэчнае слова зусім. з гледзішча прызначэння чалавека і яго жыццёвага шляху
[info]lizdejka wrote:
Feb. 23rd, 2008 03:35 pm (UTC)
чаму менавіта пераход? а не пазнака "тут і цяпер"?
(no subject) - [info]69996 - Feb. 23rd, 2008 04:07 pm (UTC) - Expand
(no subject) - [info]lizdejka - Feb. 23rd, 2008 06:02 pm (UTC) - Expand
[info]sparrow_hawk wrote:
Feb. 23rd, 2008 09:23 pm (UTC)
я не згоден з тим, що коловрата (свастики) треба соромитися на догоду
різним толєрастам та "антифашистам"... я всі їхні зауваги в сраці мав
і використовую свастику як язичник-українець, що зокрема видно у
профілі мого жж

святий символ не може бути "заплямований". ті, хто так вважають, най
вмовлять спочатку християн відмовитися від свого хреста, бо в мене він
асоціюється зі злочинами інквізиції та хрестових походів
[info]secondhead wrote:
Feb. 23rd, 2008 11:17 pm (UTC)
+1
Толькі - свастыка!))
святий символ не може бути "заплямований"
[info]jakub_v wrote:
Feb. 24th, 2008 06:21 am (UTC)
Re: +1
свастыку, зразумела, ніяк нельга адрынаць
тут пытанне як яе выкарыстоўваць
я не зьбіраўся ніколі адказвацца ад яе, пры розных абрадах

але на практыцы адчуў, што пры працы з грамадою - ён увам ногім замінае, адцягвае ад асноўных рэчаў
( 57 (камэнты) — Адкамантаваць )

Tags



Цэнтр этнакасмалогіі KRYŬJA



Akavita: каталог, рейтинг, счетчик для сайтов Беларуси


SPASYLKI:















Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка камунікат.org


Манга па-беларуску!
Powered by LiveJournal.com