Каля хутара Валэйкішкі, што на Астравеччыне, ёсць культавы камень, пры якім паводле падання жыў цмок Вяль...
...Нейкае папраўдзе апакаліптычнае адценне міфу й падзеям, якія ў ім апавядаюцца, надае навіна пра пабудову беларускай АЭС акурат у тым самым месцы, каля Валэйкішак....

...Паводле логікі міфа забіты Цмок адраджаецца ў новай якасьці, зь яго ахвяры паўстае Космас. А тут забьюць сам міф. Космас непатрэбны, патрэбная танная электрычнась. «Месцы моцы», якія здаўна сілкавалі сваёй духоўнай энэргетыкай людзей, дзіўным чынам аказваюцца ўлучанымі ў сістэму ўжо матэрыяльнай энэргіі. Або можна сказаць па-іншаму — культурны ландшафт, праз міф шчыльна зьвязаны з натуральным, зьнішчаецца дзеля выключна матэрыялістычных мэтаў. Няма шанаваных стагоддзямі камянёў і дрэваў — няма міфаў. А чалавек ня можа бяз іх, хай нават ад гэтага адмаўляецца й не ўсведамляе. Калі ўжо не застанецца ўласных міфаў, замест іх зьявяцца іншыя. Міфы пра «сьветлую будучыню» або пра АЭС як гарантыю нашай незалежнасьці. Толькі нашто тая незалежнась, калі спляжаны дух нашай зямлі й яе сьвятыні?...
Увесь тэкст:
Аляксей Дзермант. Энэргетыка міфа