Home

Advertisement

дрэва



камень з рунамі бліз Кармазінаў.
мясцовась унікальная.
ля ракі сістэма з трох гарадзішчаў: у цэнтры невялікае ў форме ромба, з алтаром. з дзьвух бакоў большыя - паўмесацамі. захаваліся рэшткі ранейшага сьпіральнага пад'ёму на цэнтральнае гарадзішча. калі хтось прамаўляе, стоячы наверсі цэнтральнага, у рове між гарадзішчамі здаецца што гук ідзе з неба. літоўскія друвісы ўважаюць гарадзішчы за сьвяцілішча месяца.
на цэнтральным гарадзішчы расьце абракальная яблынька, а таксама дрэўца пасаджанае Трынкунасам па нараджэнні адной з дачок.
блізка знаходзяцца курганныя могільнікі, што былі адноўлены друвісамі пасьля раскопак навукоўцаў. на дзяды там зьбіраецца шмат людзей.
Раніцай перад адплыццём мы пайшлі да каменя, ён у некалькіх кіляметрах ад Вяллі. да каменя вядзе экалягічная трапа. Як падыйшлі блізка да месца, дык аказалася, што супрацоўнікі нац. парка "Нерыс" там добраўладкавалі тэрыторыю. стала як бы ў якімсь парку. расьліннась прарэжаная, сьцежкі выбрукаваны дошкамі. шмат скульптурных кампазіцый з дрэва. склалася адчуванне што зараз за рагом пабачым магдональдс а не сьвятое месца. на шчасьце ніякіх кіёскаў не панастаўлялі (хаця ўсё йдзе да таго).
мусім вучыцца на памылках суседзяў.
Сайт навінаў Вялейшчыны vialejka.org

Tags



Цэнтр этнакасмалогіі KRYŬJA



Akavita: каталог, рейтинг, счетчик для сайтов Беларуси

Рейтинг блоговРейтинг блогов
SPASYLKI:













Powered by LiveJournal.com