КРЫВІЯ
М. Кандратаў
... і мы на гэтай зямлі, у гэтым краю,
праходзілі ўжо росквіт высокай
самаістай культуры якая загінула...
В. Ластоўскі. Лабірынты.
Ты не верыш ні ў сны, ні ў паданьні, ні ў прывіды,
ды аднойчы прысьніш невядомую Крывію:
жыхароў яе вочы з блакіту прамытага,
валасы – хвалі сьпелага колеру жытняга.
Воі – спрытныя целам і сэрцамі шчырыя,
Іх абраньніцы – нібы з нябеснага выраю.
Між бароў і дуброў над рачнымі абрывамі
Існуе медунічна-крынічная Крывія
Думкі там не спакушаны рунаў скрыжалямі,
Асвятляюць там душы агні незгасальныя.
Запаветамі кола жыцьцёвае дзейнасьці
Паміж працай, вясельлем і модламі дзеліцца.
Ім бліжэй на дзесяткі стагодзьдзяў да ісьціны.
Зоркі моўчкі варожаць над лёсамі іхнімі.
З-за вякоў, што ўжо потым пакрышацца крыгамі,
Даганяе нас рэха арыйскае Крывіі.
яшчэ ёсь вось тут: http://vitazeniec.livejournal.com/21462.h tml

яшчэ ёсь вось тут: http://vitazeniec.livejournal.com/21462.h