Home

Advertisement

мы едзем едзем едзем

  • May. 20th, 2009 at 9:08 PM
пагоня
23-24 траўня у Полацаку у межах сьвяткавання дня горада адбудзецца фэст сярэднявечнай культуры "РУБОН 2009".
у праграме: лыцары будуць біцца паўсякаму(па аднаму, сьценка на сьценку, дажа палезуць на замак), Стары Ольса даець канцэрт, агнявікі даюць фаершоў, добры настрой і весялосьць :)

мы дык едзем.
пра фэст ёсь тут: http://knight.by/forum/index.php?topic=171.0


а я хацеў бы напісаць на адну насьпеўшую тэму. а менавіта пра адносіны "крутых ліканструктараў" і пачаткоўцаў ды аматараў. двойчы за апошні час (вось ТУТ і вось ТУТ) прыйшлося выслухваць енкі што хто нікрутой ліканструктар - той сідзі дома альбо хадзі ў джынсах і глядзі на нас красівых.

большась людзей у сучасным рэканскім руху пачынала з простых, часам прымітыўных рэчаў. яно і зразумела - нііснуе ніводжнай добрай кнігі, якая б дапамагла б рэканструктарам ваяркага рыштунку. фактычна абмежаваная колькась чалавек на Беларусі маюць уяўленне, як сапраўды дакладна выглядалі ваяры сярэднявечча. тым хто робіць зброю, дасьпехі, прыходзіцца па рэштках зьбіраць інфу з розных крыніц. у кагосьці абазнанась большая, у кагосьці меньшая - што тут ненармальнага?

вядома што ёсь некалькі узроўняў рэканструкцыі: стылізацыя, мадэль, копія і інш. калі кагосьці незадавальняе узровень мерапрыепмства - ну дык хапае здаецца і адмыловых фэстаў  "толькі для сваіх". ціпатам "врата палесьціны" і всётакое. а мульцік - ён на тое і мульцік каб усе маглі патусавацца.

дарэчы менавіта фэсты для многіх клубаў зьяўляюцца "рухавіком прагрэсу". менавіта рыхтуючыся да выезду робяцца і шмоткі і жаляззё. калі які 11-класьнік са Смаргоні усю зіму вязаў сабе кальчужку, замест таго каб нармаль з пацанамі патусіць вечарам, а у яго тады тычаць пальцам і сьмяюцца - дык гэта ніякае кчорту нірыцарства а хамства чысьцейшае.

чорт, блытана і многабукаф.
Сайт навінаў Вялейшчыны vialejka.org

Tags



Цэнтр этнакасмалогіі KRYŬJA



Akavita: каталог, рейтинг, счетчик для сайтов Беларуси

Рейтинг блоговРейтинг блогов
SPASYLKI:













Powered by LiveJournal.com